Рэж. Ганна Хінтс | Эстонія, Францыя, Ісландыя | 2023 | 89 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют
Сястрынства лазні па-чорнаму
25 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Імерсіўны фільм-маніфест, які праслаўляе жаночую салідарнасць і культуру саўны ў Паўночнай Еўропе. Прэмія за рэжысуру на Sundance-2023 і заяўка на «Оскар» ад Эстоніі
Рытуалы ў саўне, якія праводзяць жанчыны з народа выру, што пражывае на поўдні Эстоніі, настолькі ўнікальныя, што іх унеслі ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА. Рэжысёрка Ганна Хінтс амаль у імерсіўнай манеры пераносіць нас у самае сэрца гэтага свету: яе дакументальны фільм-перформанс — гэта, за аднаго боку, даследаванне лакальнага фальклору, якое праслаўляе гаючую сілу саўны, з другога — гімн духоўнай і фізічнай сіле жанчын, якія яе наведваюць. Камеры аператара Антса Таммiка ў гіперінтымнай, але лімітава празаічнай манеры факусуюцца на аголеных целах, кроплях поту, якія сцякаюць па скуры, і на бярозавых галінках, якімі гераіні хвошчуць адна адну па спіне. У працэсе ачышчэння цел жанчыны знаходзяць час ачысціць душу — і дзеляцца паміж сабой самым патаемным. Жахлівыя гісторыі аб перажытым гвалце, стратах блізкіх, заблытанай сэксуальнасці і дэпрэсіях тут суседнічаюць з кранальнай і смешнай балбатнёй пра дзіўныя спатканні, вялікае каханне і надзею на ўсё найлепшае. У саўне няма асуджэння, толькі прыняцце.
Мова арыгіналу: эстонская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias