04–21˚ лістападА’24
Рэж. Крысціян Айнсхой | Данія | 2022 | 88 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют
Горы
16 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Гэтай сям'і патрэбны новы герой: кранальны аўтапартрэт рэжысёра, яго братоў і разбуральнай трагедыі, якая прывяла да адчужэння адзін ад аднаго
У Даніі няма гор, да якіх можа прыйсці Магамет. Затое ў Нарвегіі іх хапае. У гэтай краіне вырас рэжысёр Крысціян Айнсхой, там жа дагэтуль жывуць яго бацькі і стаіць дом, у якім некалі адбылася вялікая сямейная трагедыя. Ранняя смерць брата паступова аддаліла бацькоў і двух іншых малодшых братоў Крысціяна — у кожнага з іх свая гісторыя жыцця і яны, здаецца, ужо зусім не ўмеюць размаўляць адзін з адным, аддаючы перавагу замоўчванню праблем ды беганіне ад гутарак. Узброіўшыся камерай, архівам з 75 000 сямейных фатаграфій, дамашнімі відэазапісамі за 30 гадоў, велізарнай калекцыяй марак, васьмібітнай музыкай Токе Брорсана Одзіна («Зімовыя браты») і латэкснымі касцюмамі Бэтмэна, Робіна і Чалавека-павука, рэжысёр вырашае растапіць увесь намерзлы за 25 гадоў лёд. Айнсхой адпраўляецца з супергеройскай місіяй ва ўласнае дзяцінства, шчыра, з пяшчотай і гумарам спрабуючы разабрацца, чаму сямейная сувязь аказалася настолькі крохкай пад ціскам гора — і як можна сабраць яе наноў.
Мова арыгіналу: дацкая, нарвежская
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias