Рэж. Лін Алуна | Данія, Канада, Грэнландыя | 2023 | 92 хв. | Дакументальны
online
МІЖНАРОДНАЯ ПРАГРАМА | Дэбют
Двойчы каланізаваная
20 ЛІСТАПАДА
ONLINE, З 00:00 ДА 23:59
Аўтабіяграфія грэнландскай актывісткі Айю Пітэр і хроніка яе барацьбы за прызнанне карэнных народаў, а таксама з сучасным каланіялізмам і ўласнымі дэманамі
Адвакатка, дызайнерка і ў першую чаргу грэнландская інуітка Айю Пітэр — адна з найважнейшых фігур у барацьбе за правы карэнных народаў Арктыкі. Нястрымная актывістка шмат гадоў працуе над стварэннем пастаяннага форуму ЕС для карэнных народаў, лабіруе адмену забароны на гандаль прадукцыяй з цюленяў (забарона разбурыла эканоміку яе народа) і адначасова з гэтым паглыбляецца ў вывучэнне ўласнага паходжання. У дзяцінстве Айю была вымушана з'ехаць з Грэнландыі ў Данію — там яна перастала размаўляць на роднай мове і паступова стала губляць карані. Затым яна перабралася ў арктычную частку Канады, каб тамака зноў перажыць наступствы каланізацыі інуітаў: яе сын скончыў жыццё самагубствам (паводле статыстыкі, сярод мужчын з карэнных народаў самы высокі ўзровень суіцыдаў ва ўсіх краінах). Цяпер жанчына адчайна змагаецца з еўрапейскімі парламентарыямі за справядлівасць дзеля будучых пакаленняў. Яе шлях уключае ў сябе эмацыйныя выступленні ў штаб-кватэры ЕС, камунікацыю з іншымі прадстаўнікамі паўночных народаў і падарожжы ва ўласнае мінулае, да незагоеных траўм, якія дагэтуль пераследуюць валявую і нязломную жанчыну.
Мова арыгіналу: англійская, грэнландская, інукцікут, дацкая
Субцітры: беларускія | англійскія
Глядзець трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Глядзець
трэйлер
Фільм даступны толькі для індывідуальнага прагляду
Error get alias