Фільм, створаны таленавітым дуэтам, паглыбляецца ў трывожную рэальнасць гвалту як метаду кантролю ў беларускім войску. Аповед з вялікай далікатнасцю раскрывае змрочную «традыцыю» цкавання, катаванняў і забойстваў, якая дзесяцігоддзямі пераследуе прызыўнікоў. «Радзіма» не толькі зазірае ў прыхаванае жыццё арміі, але і з'яўляецца пранізлівым даследаваннем усяго грамадства, якое кіруецца негалосным законам санкцыянаванага дзяржавай гвалту.
Міхалковіч і Бадзяка па-майстэрску малююць няўмольны партрэт мілітарысцкага, моцна патрыярхальнага грамадства, якое захрасла ў гвалце і прапагандзе. Нягледзячы на тое, што аповед не выклікае аптымізму, само існаванне гэтага таленавітага фільма, прагледжанага гледачамі па ўсім свеце, дае надзею на тое, што заганны круг траўм і санкцыянаванага дзяржавай гвалту ўрэшце будзе разарваны са з'яўленнем новага пакаленне вызваленых беларусаў.