IX ФЕСТЫВАЛЬ КІНО
ПАЎНОЧНЫХ I БАЛТЫЙСКIX КРАІН
ПАЎНØЧНАЕ
ЗЗЯННЕ
13-26.11
2023
ДЗЯКУЮЧЫ ТАБЕ КІНАФЕСТЫВАЛЬ АДБУДЗЕЦЦА
ДЗЯКУЮЧЫ ТАБЕ КІНАФЕСТЫВАЛЬ АДБУДЗЕЦЦА
Беларускаму кіно як ніколі патрэбная ваша падтрымка. Кінафэст «Паўночнае ззянне» застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і guest stars.

Кожны дзень, кожны год — вось ужо 8 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма.

Нам патрэбная ваша падтрымка, каб штогод паказваць неймаверныя фільмы са Скандынавіі і Балтыі. Каб запрашаць крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс, які мы ўвялі ў 2020-м, тым самым пашыраючы вядомасць пра сам факт існавання беларускага кіно.

Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак.

Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых змен, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці.
OPEN CALL: Падай заяўку на ўдзел у Беларускім конкурсе «Паўночнага ззяння»
Дэдлайн: 31 ліпеня 2023 года
«Паўночнае ззянне» адкрывае прыём заявак на ўдзел у Беларускім конкурсе. Нягледзячы ні на што, сучаснае беларускае кіно існуе: яно разважае пра мінулае і шукае ў ім адказы; яно дапамагае зразумець, хто мы ёсць сёння; і яно фантазуе пра нашу будучыню.
Ужо чацвёрты год мы збіраем у Беларускім конкурсе новае таленавітае кіно. І сёлета мы шукаем фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2022-2023 гадах у любой краіне і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя.
Каб прапанаваць свой фільм для ўдзелу ў дзявятым «Паўночным ззянні», трэба толькі запоўніць невялікую форму ніжэй да 31 ліпеня 2023 года. Калі вы маеце пытанні, калі ласка, пішыце нам у сацыяльныя сеткі ці на пошту support@northernlightsff.com.

НАШЫ ПАРТНЁРЫ
Паўночнае Ззянне ў вашай пошце
Падпішыцеся на рассылку і заставайцеся ў курсе новых фестывальных паказаў і праектаў.