03–23˚ лістападА’25

Падзеі

«Nordics Explain» – новая ініцыятыва фестывалю «Паўночнае ззянне» ў Варшаве, якая злучае паўночных (скандынаўскіх) кінатворцаў, у тым ліку Магнуса фон Горна і Нілса Тофтэнава, з беларускімі стваральнікамі ў выгнанні, а таксама з маладымі рэжысёрамі і аматарамі кіно ў Польшчы.

Ідэя простая: прафесіяналы з Паўночнай Еўропы дзеляцца рэальнымі, практычнымі інструментамі, якія дапамагаюць тым, хто працуе ва ўмовах моцнага палітычнага ці фінансавага ціску, працягваць здымаць і заставацца ў сувязі з кінаіндустрыяй.

Два вечары – два паказы з адкрытымі размовамі: «Нос Златана» і «Дзяўчына з іголкай». Пасля адбудуцца шчырыя дыскусіі пра кінавытворчасць, творчыя рашэнні ды арыентаванне ў еўрапейскай кінапрасторы.

Таксама ў праграме – спецыяльны паказ для малодшай аўдыторыі: нарвежскі анімацыйны фільм «Прынц – белы мядзведзь», сямейная гісторыя, якою можна нацешыцца разам з дзецьмі.

Nordics Explain у Варшаве

NORDICS EXPLAIN°