03–23˚ лістападА’25

Акрэдытацыя Press

Гэтая акрэдытацыя падыходзіць для журналістаў, блогераў і тых, хто актыўна асвятляе культуру, кіно і мастацтва. Атрымаўшы яе, вы зможаце далучыцца да фестывалю анлайн і/або афлайн у 3 гарадах — Вільнюсе, Варшаве і Таліне.

Тыпы акрэдытацыі:

Анлайн – доступ да выбраных фільмаў ці праграм за некалькі дзён да пачатку анлайн-паказаў.

Афлайн – доступ да паказаў у кінатэатрах Вільнюса, Варшавы ці Таліна.

Камбінаваная – доступ да анлайн-перадпаказаў і паказаў у абраным горадзе.

Атрыманне прэс-акрэдытацыі падразумявае публікацыю матэрыялаў пра фестываль – артыкул, рэцэнзія, інтэрв'ю, пост, відэа – у медыя, з якім вы супрацоўнічаеце.

Важна: мы не пакрываем пражыванне, візу ці праезд для афлайн ці камбінаванага тыпу акрэдытацыі. Гэтыя тыпы акрэдытацый падыходзяць тым, хто ўжо знаходзіцца ў адным з гарадоў правядзення фестывалю.

Падаць заяўку можна да 8 кастрычніка.
FAQ