Кінафэст «Паўночнае ззянне» застаўся адным з нешматлікіх кінафестываляў, які, нягледзячы на пандэмію і рэпрэсіі, не прапусціў аніводнага года і працягвае дзейнічаць у фармаце міжнароднага агляду: з куратарскай праграмай, рэтраспектывамі, уласным маніфестам, дыскусіямі і Guest Stars.
Кожны дзень, кожны год — вось ужо 9 гадоў — мы не спыняемся. Таму што калі мы спынімся, вярнуцца ў звыклы рытм будзе складана, а пачынаць з нуля — немагчыма.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб штогод паказваць неймаверныя фільмы з Балтыі і Скандынавіі. Каб знаёміць беларусаў з украінскім кіно ў межах праграмы Ukraine Mon Amour. Каб запрашаць крутое міжнароднае журы глядзець Беларускі конкурс, тым самым пашыраючы вядомасць пра сам факт існавання беларускага кіно.
Нам патрэбная ваша падтрымка, каб праз кіно, праз сусвет кінафестывалю і магчымасці нэтворкінгу, якія ён дае, расказваць пра беларусаў і беларусак.
Каб мовай кіно і вуснамі знакамітых замежных рэжысёраў, чые фільмы мы паказваем на «Ззянні», расказваць пра Беларусь і набліжаць яе да светлых змен, да каштоўнасцяў свабоды і роўнасці.
ПАДТРЫМАЦЬ