04–21˚ лістападА’24

Журы Міжнароднага конкурсу дэбютаў

Другі год запар на «Паўночным ззянні» — Конкурс дэбютаў.

На працягу фестывалю міжнароднае журы ў складзе трох чалавек ацэніць поўнаметражныя дэбютныя фільмы з Паўночнай Еўропы, Балтыі і іншых еўрапейскіх краін. У конкурсе ўдзельнічаюць як ігравыя, так і дакументальныя стужкі.

Фільм-пераможца атрымае званне Найлепшага фільма і дыплом кінафестывалю. У той жа час журы можа адзначыць іншыя фільмы конкурснай праграмы Спецыяльнымі згадкамі.

Саша Кулак — рэжысёрка і кінематаграфіня, чый мастацкі погляд засяроджаны на тонкім слоі рэчаіснасці, які нябачны чалавечаму воку. Партфоліа Сашы ўключае ў сябе мноства незалежных культурных праектаў у калабарацыі з маладымі талентамі з усяго свету. Нарадзілася ў Віцебску, але праз свае фільмы пабачыла кам’юніці па ўсёй планеце: ад мексіканскіх менанітаў («Саламанка», 2015, 41’) да жыхароў закінутага амерыканскага гарадка («Хронікі ртуці», 2019, 75’) — і назад у пратэстную Беларусь 2020-га («Мара», 2022, 61’).
Яе фільм «Мара» стаў пераможцам Беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння 2022», а апошняя стужка «Ястраб памерам з каня» (77’), знятая ў калабарацыі з культурным агенцтвам Arte La Lucarne, атрымала спецыяльную адзнаку кінафестывалю Dok Leipzig 2022.

Члены журы

Ілья Стэнберг кіруе некамерцыйнай арганізацыяй B2B Doc (Baltic to Black Sea Documentary Network), якая падтрымлівае філммейкераў Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны. Мае ступень бакалаўра культуралогіі Стакгольмскага ўніверсітэта са спецыялізацыяй у кіно і проджэкт-менеджменце, а таксама дасведчанасць у візуальным мастацтве і скульптуры. Яе досвед у індустрыі дакументальнага кіно ахоплівае складанне праграм, адукацыйнае тэлебачанне, фестывалі, outreach-кампаніі, а нядаўна пашырыўся і да прадзюсаванне фільмаў. Любоў да стварэння дакументальнага кіно і распавядання людскіх гісторый матывуе Ілью песціць сувязі між людзьмі.
ІЛЬЯ СТЭНБЕРГ
Прадзюсарка, проджэкт-менеджарка
Швецыя
Марта Гольба-Наўман — прадзюсарка, куратарка, уласніца варшаўска-берлінскай студыі ENDORFINA і адна з дырэктарак HER Docs Foundation. У 2015-м і 2017-м была ўзнагароджана Польскай гандлёвай палатай прадзюсараў аўдыявізульнага кантэнту за свой дэбют як прадзюсаркі дакументальнага фільма «15 кутоў свету» Зузаны Салакевіч (прэмія Critics Week кінафестывалю ў Лакарна 2014) і драмы Міхала Маршака «Усе гэтыя бяссонныя ночы» (прэмія за рэжысуру на кінафестывалі Sundance 2016), якая атрымала не адну ўзнагароду. Скончыла адукацыйную праграму EAVE 2018. З 2021-га развівае індустрыйную секцыю HER DOCS, першага жаночага польскага дакументальнага кінафестывалю. Мэта форуму HER Docs — падтрымаць жанчын, якія працуюць у галіне дакументальнага кіно.
МАРТА ГОЛЬБА-НАЎМАН
Прадзюсарка, куратарка
Польшча / Германія
САША КУЛАК
Рэжысёрка, кінематаграфіня
Беларусь