Члены журы
Арцём Лобач — беларускі кінарэжысёр, дакументаліст, кліпмейкер. Скончыў Мінскі каледж мастацтваў па спецыяльнасці «дызайн», працягваў вывучаць рэжысуру кіно і тэлебачання ў Акадэміі выяўленчага мастацтва ў Мінску, ігравое кіно — у Варшаве і дакументальнае кіно — у школе Анджэя Вайды. Аўтар і рэжысёр дакументальных цыклаў для тэлеканалаў БЕЛСАТ і currenttime.tv, рэжысёр і рэдактар музычнай перадачы Belsat music live. Аўтар дакументальных фільмаў «Гродна. Новы свет» (2008), «Калеты» (2009), «Простыя рэчы» (2012), «Беларускія песні: традыцыя далечы» (2017), «Шлях дадому» (2020) і кароткаметражных фільмаў «Змярканне» (2009), «Дом» (2010), «Бліжэй, чым ты думаеш» (2015).
Рэжысёр, дакументаліст, кліпмейкер
Люцыла Рыджыа — італьяна-аргентынская агентка па продажах, нарадзілася ў 1985-м у Буэнас-Айрэсе, цяпер жыве ў Італіі. Скончыла Універсітэт Буэнас-Айрэса па спецыяльнасці «візуальны і саўнд-дызайн», пазней там жа выкладала прадзюсаванне фільмаў. Стала прадзюсаркай адзначанага ўзнагародамі кароткаметражнага кіно і сузаснавальніцай ShortsFit, дзе з 2015-га адказвае за распаўсюд, міжнародныя продажы і зборы фестывальнага кіно: кароткаметражных, дакументальных, незалежных мастацкіх фільмаў і анімацыйных серыялаў для дзяцей.
Агентка па продажах і сузаснавальніца ShortsFit
Ота Сууронен — дарадца міжнароднага аддзела арганізацыі Finnish Film Foundation, адказвае за схемы падтрымкі культурнага экспарту фінскіх кароткаметражак і іх распаўсюд на фестывалях.
Скончыў універсітэт прыкладных навук JAMK у 2009-м са спецыялізацыяй у кіно, медыя-адукацыі і крэатыўным пісьме.
У кіно Сууронен працаваў як сябра каманды скрынінгавых актыўнасцей пры Finnish Film Archive, асістэнт у архіве National Audiovisual Archive, пісьменнік-фрылансер, куратар, кінаасістэнт, супрацоўнік кінатэатра. Сябра асацыяцыі Filmiaura, якая прызначае нацыянальную кінаўзнагароду Jussi (фінскі «Оскар»), і адзін з заснавальнікаў цэнтральнага фінскага кінацэнтра Keski-Suomen elokuvakeskus.
Дарадца / Міжнароднае прасоўванне і культурны экспарт кароткаметражнага кіно ў Finnish Film Foundation