Адзначаем разам 10-годдзе кінафестывалю «Паўночнае ззянне» ў Kinomaja ў цэнтры Таліна. Мы запрашаем вас прыйсці а 19-й гадзіне. Бо менавіта з гэтага часу пачнецца праграма TV Beats Award feat. Northern Lights Film Festival, дзе нашы міжнародныя калегі ўручаць кіна- і ТБ-узнагароды ў некалькіх намінацыях, а пасля заснавальніца к/ф «Паўночнае ззянне» Воля Чайкоўская разам з камандай прадставіць беларускую частку вечара з нагоды юбілею ўнікальнага беларускага кінафестывалю ў выгнанні. У вас будзе магчымасць пазнаёміцца з міжнароднымі і беларускімі кінагасцямі, якія прыедуць на «Паўночнае ззянне» і Tallinn Black Nights Film Festival, пачаставацца снэкамі і выпіць па фужэрчыку святочнага напою. Шоу беларускай мультымоўнай фолк-хіп-хоп спявачкі Iva Sativa, якая выступіць адмыслова да нашага юбілею, распачнецца прыблізна ў 20:30. Пасля выступу Iva Sativa можна заставацца тусіць пад дыджэя да поўначы. Дужа чакаем адзначыць наш 10-ы дзень народзінаў з вамі!