04–21˚ лістападА’24

Паўночнае ззянне распачынае прыём заявак на ўдзел у Беларускім конкурсе 11-га кінафестывалю «Паўночнае ззянне»

Сёлета мы шукаем новыя фільмы, зробленыя беларусамі і беларускамі ў 2024−2025 гадах у любой краіне свету і ў любым жанры — дакументальныя, ігравыя, гібрыдныя, анімацыйныя, кароткаметражныя ці поўнаметражныя.

Прыміце да ўвагі, што калі ваш фільм будзе адабраны да ўдзелу, наяўнасць субтытраў на англійскай мове абавязковая. Акрамя таго, у выпадку адбору мы папросім вас своечасова прадставіць неабходныя матэрыялы да фільма.

Чаму варта падавацца?

Мы даём вашым фільмам сапраўдную аўдыторыю — у межах фестывалю гледачы пабачаць вашы працы online і верагодна ў розных гарадах Еўропы на offline-паказах. Гэта не толькі магчымасць падзяліцца сваім фільмам, але і спосаб заявіць пра сябе, паказаць свой талент шырокаму колу людзей. Акрамя таго, конкурс будзе ацэньвацца прафесійным міжнародным журы.

Нам цікава бачыць і дасьведчаных рэжысёраў/ак, і тых, хто толькі пачынае свой шлях у кіно. Мы верым, што кожная гісторыя важная, і кожны голас мае права быць пачутым.

Мы абавязкова адкажам усім, хто падасць заяўку. Калі ласка, набярыцеся цярплівасці: адбор зойме час, і вы атрымаеце адказ прыкладна ў сярэдзіне верасня.

Каб падаць свой фільм для ўдзелу, трэба запоўніць форму ніжэй да 31 жніўня 2025 года. Калі вы маеце пытанні, калі ласка, пішыце нам у сацыяльныя сеткі ці на пошту support@northernlightsff.com.
Раскажыце пра сябе ў некалькіх сказах: асноўныя прафесійныя дасягненні, галоўныя фільмы ў фільмаграфіі, магчымыя ўзнагароды.
Год стварэння (мы прымаем фільмы 2024 - 2025 года стварэння)
Жанр (ігравы, дакументальны, анімація, інш.)
Коратка перакажыце асноўны сюжэт вашага фільма, не раскрываючы ключавых паваротаў і спойлераў (прыкладна 300-500 знакаў).
Кароткі, інтрыгуючы радок, які дае агульнае ўяўленне пра фільм. Гэта як маленькае запрашэнне паглядзець ваш фільм: галоўная ідэя, настрой ці галоўная праблема. (50-100 знакаў).
Ці ёсць англійскія субцітры?
Пераканайцеся, што спасылка сапраўдная і доступ адчынены. Пажадана, каб магчыма было глядзець фільм без папярэдняй запампоўкі.
Ці ёсць правы і дазвол дэманстраваць фiльм: