Беларусь, 2020. Масавыя пратэсты пасля сфальсіфікаваных Лукашэнкам выбараў. Антырэжымная журналістка Лена вядзе жывую трансляцыю жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі, і яе высочвае паліцэйскі беспілотнік. Тым не менш яна працягвае вяшчанне — і яе арыштоўваюць. Муж Лены, Ілля, рыхтуе тэрміновую эвакуацыю за мяжу, але сістэма не мае намеру яе адпускаць. Лена і Ілля павінны сутыкнуцца з невыносным выбарам у спробе выжыць і застацца вернымі сабе, бо рэжым поўны рашучасці зламаць іх абаіх. Фільм натхнёны рэальнай гісторыяй беларускіх журналістаў Ігара Ільяша і Кацярыны Андрэевай, якая была арыштаваная ў лістападзе 2020 года і дагэтуль адбывае 8 гадоў зняволення.
Пасля паказу фільма «Пад шэрым небам» ў кінатэатры Skalvija ў Вільнюсе рэжысёрка Мара Тамковіч распавядзе пра гісторыю стварэння стужкі і адкажа на пытанні гледачоў.
Пасля паказу фільма «Пад шэрым небам» у кінатэатры SuperNova ў Таліне рэжысёрка Мара Тамковіч распавядзе пра гісторыю стварэння стужкі і адкажа на пытанні гледачоў.
Талін, Baltic Film, Media and Arts Institute, к/т SuperNova, N-406, 20.11