«ПАЎНОЧНАЕ ЗЗЯННЕ» ШУКАЕ ВАЛАНЦЁРАЎ

Ужо зусім скора распачнецца «Паўночнае ззянне — 2023», і таму мы адкрываем набор валанцёраў, якія стануць часткай нашай каманды ў гэтым годзе.

Нескладаныя задачы, гнуткі графік і ўнікальны досвед — тое, што мы прапануем нашым валанцёрам. Акрамя таго, валанцёры змогуць бясплатна наведаць фестывальныя мерапрыемствы ў Вільнюсе або Таліне і пры жаданні атрымаць лісты падзякі для ўніверсітэта ці іншых устаноў.
Перыяд: кастрычнік — лістапад 2023 года
МЫ ШУКАЕМ ВАЛАНЦЁРАЎ ДЛЯ НАСТУПНЫХ ЗАДАЧ:
— Дапамога з прасоўваннем у сацыяльных сетках і суполках, праца з інфлюенсерамі (дыстанцыйна);

— Пісьмовы пераклад субцітраў і сінопсісаў з беларускай/рускай на літоўскую/украінскую мовы (дыстанцыйна);

— Дапамога ў арганізацыі мерапрыемстваў у Вільнюсе: размяшчэнне афішаў, сустрэча гасцей, дапамога на пляцоўках і г. д.;

— Фатаграфаванне мерапрыемстваў у Вільнюсе;

— Калі ў вас ёсць таленты і скілы, якіх мы не згадалі вышэй, і калі вы гэтаксама хочаце стаць часткай нашай валанцёрскай каманды, калі ласка, запоўніце форму ніжэй і раскажыце, што вы можаце і хочаце рабіць у межах «Паўночнага ззяння»!
Форма: