03–23˚ лістападА’25

Пераможца і Спецыяльная згадка Беларускага конкурсу

Пераможца Беларускага конкурсу

Суд мёртвых

Рэж. Андрэй Кашперскі | Польшча | 2025
15 хв.
Ігравы
Каментар журы
Фільм-пераможца паказаў гледачам складаную і захапляльную гісторыю, падмацаваную ўражлівым майстэрствам, цэласнаю канцэпцыяй і нечаканым спалучэннем жанраў.

Галоўная ўзнагарода беларускага конкурсу «Паўночнага ззяння – 2025» дастаецца фільму «Суд мёртвых» Андрэя Кашперскага за здольнасць стварыць палітычную сатыру, якая незаўважна трансфармуецца ў фільм жахаў і вяртаецца назад.

Спецыяльная згадка

Перадачка

Рэж. Вера Шыш | Данія, Беларусь | 2025
11 хв.
Анімацыя
Каментар журы
Стужка, якая атрымала спецыяльную згадку, – маленькі шэдэўр з цэласным наратывам, вытанчанаю тэхнікай і ўражлівым мастацкім падыходам. Найбольш важна, што гэтая стужка нагадвае нам пра рэальнасць, якой не павінна быць. Рэальнасць, у якой ты ізаляваны і пазбаўлены голасу. Спецыяльную згадку атрымлівае фільм «Перадачка» Веры Шыш.