16-гадовая Мары, якая гадавалася без маці з бацькам-п'яніцам, трапляе ў дзіцячы дом, адкуль адразу ж, хоць і беспаспяхова, спрабуе ўцячы. Чулай дзяўчыне цяжка прыстасавацца да грубых нораваў і жорсткіх гульняў мясцовых дзяцей. Толькі паступова яна пачынае пранікацца разуменнем да такіх жа цяжкіх лёсаў сваіх таварышаў па няшчасці, якія даўно забыліся, як плакаць. Яна нават упершыню закохваецца — і не ў свайго самаабвешчанага «абаронцу» Таўры, а ў грубаватага Робі. Стужка «Усміхніся нарэшце» звяртаецца да крытычнага рэалізму, каб прыцягнуць увагу да адказнасці грамадства за лёс уразлівых дзяцей і падлеткаў.