Яна маленькая, але небяспечная. Куды б ні трапляла Бэні, яе адразу ж выганяюць. Няўтаймаваная 9-гадовая дзяўчынка ўжо стала тым, каго ў службах абароны дзяцей называюць «разбуральніцай сістэмы». І яна зусім не збіраецца мяняцца. Бо ў Бэні адна-адзіная мэта — вярнуцца дадому, да сваёй матулі! Але Б'янка баіцца ўласнай дачкі. Спадарыня Бафанэ са службы абароны дзяцей робіць усё магчымае, каб знайсці для Бэні пастаянны прытулак. Яна наймае трэнера па кіраванні гневам Міху ў якасці школьнага суправаджальніка для дзяўчынкі — і раптам з'яўляецца парастак надзеі. Ці здолее Міха дамагчыся поспеху там, дзе ўсе астатнія апусцілі рукі?
Застаючыся надзвычай аўтэнтычнай, рэжысёрка-дэбютантка Нора Фінгшайд выходзіць за межы псіхалагічнага даследавання і стварае яркае, глыбокае і эмацыйнае кіно, якое раскрывае незабыўныя акцёрскія працы.