03–23˚ лістападА’25

Лес

Рэж. Марыя Булавiнская | Польшча | 2024
42 хв.
Дакументальны

14, 22 ЛІСТАПАДА
online, з 00:00 да 23:59
Некалькі рэальных гісторыяў 1930-х пра сталінскія рэпрэсіі. Адна з іх – пра гомельскага чыноўніка, які ацалеў пасля расстрэлу ў сумна вядомым Навабеліцкім (Чонкаўскім) лесе каля Гомля. Паводле археалагічным раскопак 1995-га, у гэтым лесе супрацоўнікі НКВД расстралялі савецкіх грамадзянаў. У 2021 годзе 52-і пошукавы батальён Міністэрства абароны пачаў там новыя раскопкі. Паводле афіцыйнай версіі, у лесе месцяцца парэшткі ахвяраў нацызму часу Другой сусветнай вайны. Генеральны пракурор Беларусі А. Швед заявіў, што там могуць быць парэшткі ад некалькіх дзясяткаў тысяч да ста тысячаў мірных жыхароў. Стужка ўяўляе сабою расследаванне з доказамі злачынстваў савецкага рэжыму. Выкарыстаныя архіўныя відэа- і аўдыязапісы, на якіх сведкі расказваюць пра падзеі 1930-х.

Пра фільм

Мова арыгіналу: беларуская, руская
Субцітры: англійскія

Глядзець трэйлер

Вам можа быць цікава