03–23˚ лістападА’25

Нос Златана

Рэж. Матыяс Росберг, Нільс Тофтэнаў, Улле Тофтэнаў | Швецыя | 2025
Нехта скраў нос з помніку Златану Ібрагімавічу – і здымачная група ператварае яго пошукі ў шведскую версію «Мальтыйскага сокала»
84 хв.
Дакументальны
7 ЛІСТАПАДА, 18:30
Варшава, К/Т Kinoteka
16 ЛІСТАПАДА
Online (Беларусь), з 00:00 да 23:59
Гісторыя пра тое, як Златан Ібрагімавіч ператварыўся з куміра жыхароў Мальмё ў амаль персону нон-грата ў родным горадзе, даўно сталася легендаю. Калі Златан яшчэ гуляў за мясцовую каманду, яго лічылі напалову боскім героем. Але ў 2019 годзе ён прыняў дзіўнае рашэнне стацца суўладальнікам стакгольмскага «Гамарбі» – заклятага ворага «Мальмё». Пасля гэтага бронзавая статуя Ібрагімавіча каля гарадскога стадыёну сталася мішэнню для вандалаў – урэшце хтосьці адрэзаў ёй нос. Гэты загадкавы выпадак так узрушыў шведскую фанацкую супольнасць, што тры тэлежурналісты знялі тру-крайм пра пошук носа. Ім дапамагае эксцэнтрычны прыватны дэтэктыў Кляс Экман, чыя любоў да старых шпіёнскіх фільмаў вядзе гісторыю ў нечаканае і вельмі захапляльнае рэчышча.

Пра фільм

Мова арыгіналу: шведская
Субцітры: беларускія, англійскія | беларускія, польскія

Глядзець трэйлер

Можа быць цікава