03–23˚ лістападА’25

Мой любы Тэа

Рэж. Аліса Каваленка | Польшча, Украіна, Чэхія | 2025
Украінская добраахвотніца, рэжысёрка і маці Аліса Каваленка стварае сведчанне сілы кахання ў ваенны час – спалучаючы франтавыя будні, жахі поля бою і пяшчотныя паэтычныя лісты свайму маленькаму сыну Тэа
97 хв.
Дакументальны
13 ЛІСТАПАДА
Online, З 00:00 да 23:59
Люты 2022 года. Украінская рэжысёрка Аліса Каваленка выконвае абяцанне, дадзенае самой сабе: пайсці добраахвотніцаю ва Узброеныя сілы Украіны, калі расійскае ўварванне ў ейную краіну станецца паўнавартасным. Аліса ідзе ваяваць на перадавую, пакінуўшы 5-гадовага сына Тэа.

Фільм, які ніколі не павінен быў існаваць, нарадзіўся з імкнення захаваць сярод жахаў і небяспек вайны доказы нязменнай любові маці да свайго дзіцяці.
Праз інтымныя відэадзённікі і паэтычныя лісты, адрасаваныя будучаму даросламу Тэа, Аліса фіксуе разбуральную рэальнасць вайны, разважае пра свой выбар служыць. Ейная камера паказвае хаос разбурэнняў і глыбокую чалавечнасць, якую Каваленка знаходзіць сярод сваіх аднапалчанаў: нязменнае сяброўства, узаемнае падтрыманне і пяшчотныя сувязі, якія яна падтрымлівае з далёкімі блізкімі.
Стужка – адначасова мацярынскі запавет любові і ваенны дакументальны фільм – пераплятае асабістую гісторыю з больш шырокім аповедам тых, хто змагаецца за тое, каб будучыя пакаленні маглі жыць у міры.

Дакументальны фільм ад першай асобы прапануе глыбокі і інтымны погляд на чалавечую цану вайны і глыбокія сувязі паміж бацькамі і дзецьмі, якія захоўваюцца нават у самых цяжкіх абставінах.
Праз свой аб'ектыў Аліса Каваленка ўшаноўвае тых, хто жыве і служыць, і тых, хто прынёс найвышэйшую ахвяру, каб ніколі не вярнуцца да сваіх семʼяў.

Пра фільм

Мова арыгіналу: украінская
Субцітры: беларускія, англійскія

Глядзець трэйлер

Можа быць цікава