Рэж. Моніка Стрэмдаль | Нарвегія, Нідэрланды, ЗША | 2025
Глыбока рэалістычны партрэт падлетка, які жыве на змрочным баку «амерыканскай мары»
78 хв.
Дакументальны
23 ЛІСТАПАДА Online, З 00:00 да 23:59
Нарвежская фатографка Моніка Стрэмдаль шмат гадоў падарожнічала па ЗША, дакументуючы жыццё ў танных гатэлях і начлежках. Падчас адной з паездак яна пазнаёмілася з 12-гадовым Мікалам, які нарадзіўся і ўсё жыццё правёў разам з бацькамі-алкаголікамі ў цесным гатэльным пакоі на мяжы галечы. У сваім дэбютным дакументальным фільме, здымкі якога працягваліся тры гады, Стрэмдаль з рэдкаю чуллівасцю і шчырасцю апавядае гісторыю гэтай сям’і.
Праз штодзённыя сцэны – сваркі, прымірэнні, маўклівую стомленасць – стужка паказвае, як залежнасць разбурае не толькі цела, але і сямейныя сувязі, ператвараючы дом у пастку. Рэжысёрка назірае без асуджэння, дазваляючы героям гаварыць пра свой боль. У выніку ўзнікае пранізлівы партрэт людзей па-за межамі «амерыканскай мары» і дзіцяці, чый шлях да сталення адбываецца сярод залежнасці, беднасці і незгасальнай надзеі.