На фоне чутак пра Трэцюю сусветную вайну 25-гадовы музыка Фёдар Азёраў апантана шукае свой упадабаны швэдар з рамонкамі. Творца верыць, што гэты швэдар надзяляе яго магічнымі здольнасцямі да складання песень.
Пасля паказу фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» ў кінатэатры Kinoteka ў Варшаве рэжысёр Юрый Сямашка і творчая каманда раскажуць пра гісторыю стварэння стужкі і адкажуць на пытанні гледачоў.
Варшава, к/т Kinoteka, 6.11, 18:30
Мовы: беларуская / польская
Q&A з аператарам фільма
Пасля паказу фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» у кінатэатры SuperNova ў Таліне аператар Сяргей Кавалёў распавядзе пра гісторыю стварэння стужкі і адкажа на пытанні гледачоў.
Талін, Baltic Film, Media and Arts Institute – SuperNova cinema, N-406, 20.11, 16:10