Фільм даступны для прагляду беларусамі замежжа пасля атрымання спецыяльнага доступу
Напружаная сямейная драма пра межы любові, віну і спробу перапісаць мінулае любым коштам. Матчына любоў робіцца інструментам адчайнага кантролю. Фельчарка хуткай дапамогі спрабуе ўратаваць 15-гадовую дачку, цяжкага падлетка са схільнасцю да самаразбурэння, якая звязалася з дрэннаю кампаніяй. Калі дзяўчына трапляе ў шпіталь пасля перадазавання наркотыкамі, маці выкрадае яе проста з палаты і замыкае ў старым загарадным доме, думаючы, што гэтак здолее вылекаваць іхныя стасункі. Паміж маці і дачкою разгараецца балючая псіхалагічная дуэль, дзе клопат і гвалт пераплятаюцца.