На фоне маляўнічых нарвежскіх лясоў разгортваецца гісторыя сям’і, што абрала жыццё па-за цывілізацыяй. Брытанец Нік і ягоныя чацвёра дзяцей спрабуюць захаваць ідэалы гармоніі з прыродаю, закладзеныя Марыяй – жонкай, маці і ініцыятаркай іхнага «дзікага» існавання. Пасля ейнай смерці ўтапічная ідылія ператвараецца ў змаганне за выжыванне і шэраг складаных выбараў – асабліва на фоне тэхналогіяў, што ўсё мацней пранікаюць у жыццё дзяцей. Рэжысёрка Сілье Эвэнсму Якабсэн ператварае фільм, які пачынала здымаць як хроніку свабоднага альтэрнатыўнага жыцця, у кранальнае даследаванне смутку, сталення і пошуку новых формаў сям’і. Яна далікатна назірае, як блізкія вучацца жыць без Марыі, нанова адкрываючы межы паміж прыродай і грамадствам, свабодай і адказнасцю, адзінотай і любоўю.
Пра фільм
Мова арыгіналу: нарвежская, англійская
Субцітры: беларускія, англійскія | беларускія, літоўскія