Вітаю, я ваш дзядзька: кранальнае і смешнае разважанне пра страчаныя сямейныя сувязі, культурную ідэнтычнасць і асабістыя межы
98 хв.
Ігравы
15, 19 ЛІСТАПАДА Online (Беларусь), З 00:00 да 23:59
Акам, малады выкладнік літаратуры курдскага паходжання, жыве спакойным жыццём у Осла, пакуль аднойчы ўначы да яго не прыязджае дзядзька Хадр – сваяк з іранскай часткі Курдыстану, якога ён не бачыў з дзяцінства. Акам не вельмі рады нечаканаму госцю, але адчувае абавязак прымаць дзядзьку ў сваю «камуналку» на некалькі дзён. Хадр, расказваючы байкі пра паспяховы бізнес на радзіме, бярэ нарвежскае імя Енс і, здаецца, зусім не збіраецца сыходзіць.
Напружанне паміж героямі расце з кожным днём праз культурныя адрозненні і моўны бар’ер, а пад лёгкаю камедыяй пра эксцэнтрычнага дзядзьку праглядаецца тонкая драма пра сям’ю, ідэнтычнасць і кошт жыцця паміж двума светамі.