03–23˚ лістападА’25

Самакруткі

Рэж. Мээль Паліяле | Эстонія | 2024
Ахутаная клубамі вэйпу хроніка жыцця таллінскіх гастлераў – заяўка Эстоніі на «Оскар-2026»
98 хв.
Ігравы
11, 21 ЛІСТАПАДА
Online, З 00:00 да 23:59
Эстонскі рэжысёр Мээль Паліяле ператварае ўласныя назіранні за жыццём у шчыры, амаль дакументальны партрэт зумераў, якія раптам апынуліся ў віхуры дарослага жыцця. У цэнтры гісторыі – Сэбаст’ян, касір з Талліну, чые шэрыя будні ператвараюцца пасля сустрэчы з вусатым геданістам Сіла. Разам яны блукаюць па вуліцах, гавораць пра свабоду, кураць траву і мараць з’ехаць у Бразілію – далей ад руціны і безграшоўя.

Створаны на аснове рэальных размоваў і імправізацыяў маладых актораў, фільм робіцца своеасабліваю капсулаю часу Талліну 2020-х – жывым адлюстраваннем трывог, бунту і надзеі пакалення, што шукае сябе паміж безвыходнасцю і жаданнем жыць па-сапраўднаму.

Пра фільм

Мова арыгіналу: эстонская
Субцітры: беларускія, англійскія

Глядзець трэйлер

Можа быць цікава