Сінефільскі аўтафікшан рэжысёраў-блізнятаў – пра пошукі сябе, свабоды творчасці і сутнасці кіно
98 хв.
Ігравы
10, 17 ЛІСТАПАДА Online, З 00:00 да 23:59
Поўнаметражны дэбют зумераў Раўля і Ромэта Эска – самаіранічнае даследаванне феномену двайняцтва і хаатычная драма сталення. 25-гадовыя браты, якія ўсё ў жыцці дзялілі напалам, сутыкаюцца з немагчымым заданнем – навучыцца быць самастойнымі і пры гэтым не страціць сувязі адзін з адным. Іхны шлях – ад эстонскай кінашколы да далёкай Нігерыі – ператвараецца ў метафарычнае падарожжа «да цэнтру свету і назад». Па дарозе на трываласць выпрабоўваецца не толькі прымаўка «адна галава добра, а дзве лепш», але і рамантычная ідэя Эска зняць «кіно, якое калісьці зменіць свет». Стужка балансуе паміж дакументалістыкай і фікшанам, утвараючы жывы партрэт пакалення TikTok, што шукае сябе пад амаль кругладзённым прыцэлам відэакамеры.