03–23˚ лістападА’25

Роды: боль і радасць

Рэж. Каралійна Ґрэндаль | Фінляндыя | 2024
Шчыры дакументальны фільм пра права жанчыны вярнуць сабе кантроль над самым старажытным і самым асабістым жыццёвым працэсам – нараджэннем дзіцяці
84 хв.
Дакументальны
12, 20 ЛІСТАПАДА
Online (Беларусь), З 00:00 ДА 23:59
Роды – адзін з самых натуральных, але пры гэтым найбольш кантраляваных працэсаў у жыцці жанчыны. Чаму грамадства дагэтуль вызначае, дзе і як яны маюць адбывацца, і чаму рашэнне нараджаць дома ўспрымаецца як нешта радыкальнае, амаль акт бунту? Фінская дакументалістка Каралійна Ґрэндаль спрабуе адказаць на гэтае пытанне ў сваім інтымным і балюча шчырым фільме. Назіраючы за некалькімі цяжарнымі жанчынамі, а таксама за акушэркаю Кірсі і доўлай Аннай-Рытай, яна даследуе працэс нараджэння як фізічны і духоўны досвед, у якім давер і выбар важнейшыя за медычныя правілы. Камера без літасці фіксуе фізічнае і эмацыйнае напружанне жанчын у радзільных пакоях, дзе цуд жыцця суседнічае з болем, страхам і пачуццём страты кантролю над уласным целам.

Пра фільм

Мова арыгіналу: фінская
Субцітры: беларускія, англійскія

Глядзець трэйлер

Можа быць цікава