Рэж. Магнус фон Горн | Польшча, Швецыя, Данія | 2024
Экспрэсіянісцкі жахлівік пра самую вядомую серыйную забойцу дзяцей у гісторыі – намінант на «Оскар-2025».
123 хв.
Ігравы
9 ЛІСТАПАДА, 18:00 Варшава, К/Т Kinoteka
На фоне змрочнага Капэнгагену часу Першай сусветнай вайны разгортваецца трагічная гісторыя швачкі Караліны, якая марыць вырвацца з беднасці праз шлюб з уладальнікам фабрыкі. Калі непажаданая цяжарнасць разбурае ейныя надзеі, жанчына апынаецца на мяжы выжывання – адкінутая грамадствам і пазбаўленая сродкаў, яна вымушаная звярнуцца да падпольнага аборту. Пасля няўдалай працэдуры Караліну знаходзіць загадкавая Дагмар, якая прапануе ёй уратаванне. Але цана гэтай «дапамогі» аказваецца жахліва высокаю. Магнус фон Горн ператварае рэальную гісторыю ў прыгнятальную чорна-белую адысею па целе і душы жанчыны, дзе бруд, боль і спачуванне зліваюцца ў гіпнатычную, амаль фізічную кінапрытчу пра беднасць, мацярынства і страту чалавечага аблічча.
Пра фільм
Мова арыгіналу: дацкая
Субцітры: беларускія, польскія
Глядзець трэйлер
NORDICS EXPLAIN°
Рэжысёр з іголкай
Як ствараць фільмы, якія працінаюць наскрозь. Размова з Магнусам фон Горнам пра індустрыю і філасофію кіно