Музычная казка пра каханне, адвагу і гармонію з прыродай — сучаснае прачытанне нарвежскай легенды аб прынцы-мядзведзі
85 хв.
Анімацыя
8 ЛІСТАПАДА, 16:30 варшава, к/т Kinoteka
Анімацыйны мюзікл прапануе гледачам новы погляд на старажытную нарвежскую легенду пра прынца, ператворанага ў мядзведзя, і яго чароўную гісторыю кахання. Смелая Ліў (агучвае Крысцiн Куят Торп з фільмаў «Дзiцёнак-нiндзя» і «Хворая дзяўчына»), якая марыць пакінуць свой родны лес, адпраўляецца ў горы, дзе сустракае велічнага белага мядзведзя Квітэб'ёрна. Паміж дзяўчынай і загадкавым мядзведзем узнікае цёплая дружба, але хутка высвятляецца, што Квітэб'ёрн — закляты прынц Валемон, якi апынуўся у палоне злой чараўніцы. Ліў давядзецца знайсці смеласць, каб зламаць чары і дапамагчы сябру вярнуцца ў чалавечае аблiчча. Сцэнарый мультфільма напісала вядомая дзiцячая пісьменніца Майя Лундэ: яна сумясцiла класічныя казачныя матывы з сучаснымі тэмамі выбару, адказнасці і клопату пра прыроду.